Знайсці
12.10.2018 / 17:5330РусŁacБел

Мясніковіч: Меркаванні пра залежнасць Беларусі ад Расіі шкодныя і неаб'ектыўныя

Меркаванні пра фінансавую і эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі шкодныя і неаб'ектыўныя. Пра гэта сёння на пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што не мог не закрануць гэтага пытання.

«Такая яго пастаноўка шкодная і для Беларусі, і для Расіі і неаб'ектыўная па сутнасці», — перакананы Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што ўзровень дзяржаўнага доўга Беларусі знаходзіцца ў дыяпазоне, што рэкамендуецца для дзяржаў з рынкам, які фарміруецца. Краіна спраўна абслугоўвае свой дзярждоўг і плаціць па крэдытах.

«Гаворка ідзе не пра новыя запазычанні, а пра рэфінансаванне некаторай долі доўга па фінансавых крэдытах», — звярнуў увагу ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера