Знайсці
12.10.2018 / 17:341РусŁacБел

Разведвальны альянс Five Eyes аб'яднаўся з Германіяй і Японіяй. Супрацьстаяць будуць Расіі і Кітаю

Пяць краін, якія ўваходзяць у вядучы разведвальны альянс свету Five Eyes, з пачатку 2018 года абменьваюцца засакрэчанымі данымі пра дзейнасць Кітая за мяжой з дзяржавамі-аднадумцамі, паведамляе Reuters.

Пашырэнне супрацоўніцтва альянсу, у які ўваходзяць Аўстралія, Брытанія, Канада, Новая Зеландыя і ЗША, з такімі краінамі, як Германія і Японія, сведчыць пра супраціўленне кітайскім інвестыцыям і спробам умешвацца ў жыццё іншых краін.

Хоць у цэнтры ўвагі альянсу і саюзнікаў знаходзіцца Кітай, перамовы таксама закранаюць Расію.

«Кансультацыі з нашымі саюзнікамі, з партнёрамі-аднадумцамі, пра тое, як адказваць на напорыстую міжнародную стратэгію Кітая, былі частымі і набіраюць абароты», — сказаў Reuters амерыканскі чыноўнік.

Кітай, які сутыкнуўся з узмацненнем крытыкі з боку Вашынгтона, Канберы і іншых сталіц, абвяргае абвінавачванні ў спробах паўплываць на замежныя ўрады і ў тым, што яго інвестыцыі з'яўляюцца палітычна матываванымі.

Пашырэнне супрацоўніцтва з боку Five Eyes кажа пра тое, што, нягледзячы на заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра гатоўнасць аднаму супрацьстаяць Кітаю, людзі з яго адміністрацыі вядуць актыўную працу ў кулуарах для стварэння нефармальнай кааліцыі для стрымлівання Пекіна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера