Знайсці
12.10.2018 / 17:093РусŁacБел

Стваральнікі Flo: Мы прыцягнулі $12 млн інвестыцый

Стваральнікі «жаночай» праграмы Flo прыцягнулі $12 мільёнаў на інвестыцыйным раўндзе серыі А. Сам стартап пры гэтым ацанілі ў $200 мільёнаў, паведамілі dev.by у кампаніі.

Паводле даных CrunshBase, першы этап інвестыцый серыі А завяршыўся ў жніўні 2017 года — тады кампанія прыцягнула $5 мільёнаў. Гэтыя даныя дазваляюць выказаць здагадку, што падчас другой часткі інвестраўнда Flo атрымала $7 мільёнаў. Прадстаўнікі стартапа паведамілі толькі агульную суму прыцягнутых сродкаў.

Вядучым інвестарам раўнда выступіў фонд Mangrove Capital Partners, у партфелі якога — ранняя падтрымка праектаў Skype і Wix. Уклаліся і існуючыя інвестары кампаніі — Flint Capital і Haxus.

Праграма Flo працуе на iOS і Android на 20 мовах, а 60 адсоткаў яго карыстальніц жывуць у ЗША і Еўропе. З моманту запуску ў кастрычніку 2015 года Flo спампавалі больш за 60 мільёнаў разоў, а колькасць актыўных карыстальнікаў у месяц перавысіла 22 мільёны. Варта адзначыць, што толькі за апошні год гэтыя паказчыкі падвоіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930