Знайсці
12.10.2018 / 13:3518РусŁacБел

Крэмль выказаўся пра магчымасць умяшання ў царкоўнае пытанне ва Украіне

Расія ўсюды абараняе інтарэсы рускіх і рускамоўных, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы магчымасць ўмяшання Масквы ў царкоўнае пытанне ва Украіне, піша ria.ru

«Расія абараняе інтарэсы праваслаўных. Гэта абсалютна абгрунтаваная і абсалютна зразумелая пазіцыя. Гэта будзе выключна палітыка-дыпламатычным шляхам», - сказаў прадстаўнік Крамля.

Ён падкрэсліў, што Масква адрэагуе на ганенні супраць Украінскай праваслаўнай царквы, якая ўваходзіць у склад Маскоўскага патрыярхату, толькі ў выпадку, «калі сапраўды украінскім уладам не ўдасца ўтрымаць сітуацыю ў прававым полі і гэта прыме нейкія выродлівыя праявы, гвалтоўныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930