Знайсці
12.10.2018 / 11:581РусŁacБел

«Акадэмкніга» прапануе: увесь шорт-ліст прэміі Гедройца

«Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца ўручылі ў Мінску ўчора.

Галоўны прыз атрымаў Уладзімір Арлоў з кнігай «Танцы над горадам» — «за адраджэнне містычнай традыцыі ў беларускай прозе XXI стагоддзя», як сфармулявала журы.

Лаўрэатам прэміі II ступені «за паспяховае ўкараненне еўрапейскай культурнай традыцыі ў беларускі літаратурны працэс» стаў Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Сабакі Эўропы». 

Трэцюю прэмію «за развіццё смехавой культуры ў сучаснай беларускай літаратуры» калегія журы прысудзіла Вінцэсю Мудрову за кнігу «Забойца анёла».

Сёлета на прэмію Гедройца прэтэндавалі аўтары 32 кніг. Акрамя лаўрэатаў у шорт-ліст конкурсу ўвайшлі Адам Глобус з кнігай «Сям'я», Павел Севярынец з кнігай «Беларусалім» і Анка Упала з кнігай «На заснежаны Востраў».

Усе гэтыя выданні можна знайсці ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга». УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930