Знайсці
12.10.2018 / 12:3015РусŁacБел

Расійскае Мінабароны на сустрэчу з Белаконевым адправіла жанчын ФОТАФАКТ

У адпаведнасці з планам супрацоўніцтва між вайсковымі ведамствамі Беларусі і Расіі ў Мінск прыбыла дэлегацыя Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, паведамляе афіцыйны сайт mil.by.

Цікавы факт — узначальвае дэлегацыю жанчына, намесніца міністра абароны Таццяна Шаўцова. 

Агулам жа ў дэлегацыі 4 чалавекі, з якіх тры — жанчыны.

 

Шаўцова мела сустрэчу з кіраўніком Генеральнага штаба Алегам Белаконевым. 

Як паведамляе сайт Мінабароны, абмяркоўваліся фінансавыя і бюджэтныя пытанні, а таксама асаблівасці кантролю за гаспадарчай дзейнасцю ва ўзброеных сілах.

Варта дадаць, што ў беларускім войску служыць каля 4 тысяч жанчын, больш за 600 з іх — афіцэры. 

Пераважна яны служаць дактарамі, псіхолагамі, перакладчыкамі, юрыстамі і сувязнымі. 

У Беларусі ніколі не было жанчын — намеснікаў міністра абароны. 

фота www.mil.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930