Знайсці
11.10.2018 / 21:1418РусŁacБел

Суд арыштаваў футбалістаў Какорына і Мамаева на два месяцы

Цвярскі раённы суд адправіў форварда футбольнага клуба «Зеніт» Аляксандра Какорына на два месяцы ў СІЗА, перадае карэспандэнт РБК з залы суда.

Фота: ТАСС.

Абвінавачанне і следчы дабіваліся, каб Какорына арыштавалі на два месяцы. Адвакат прасіў адхіліць хадайніцтва і абраць меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

Перад тым, як суддзя выйшла для прыняцця рашэння, Какорын заявіў, што яму сорамна за свае паводзіны і за свой учынак, і папрасіў не пазбаўляць яго волі.

«Паважаны суд, спачатку я хацеў бы прынесці прабачэнні за свой нягодны ўчынак пацярпеламу Паку. Мне вельмі сорамна за свае паводзіны перад сям'ёй, бацькамі, клубам, заўзятарамі. Я вёў сябе недапушчальна, зраблю ўсё, каб заслужыць прабачэнне і загладзіць віну», — сказаў футбаліст.

Пазней стала вядома, што Мамаева таксама арыштавалі на 2 месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930