Даслаць навіну
Знайсці
11.10.2018 / 18:33 68

У Беларусі ўвялі адміністратыўную адказнасць за антырасійскую крычалку

За крычалку «Хто ня скача, той м…ль», якая стала шырока вядомая пасьля Эўрамайдану і Рэвалюцыі годнасьці 2014 году ў Кіеве, цяпер у Беларусі будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці, паведамляе «Радыё Свабода».

Павялічыць выяву

Фота: Радыё Свабода.

У тым ліку прадугледжаны грашовы штраф ці адміністрацыйны арышт.

Інфармацыю пра гэта Свабодзе пацьвердзілі ў Цэнтральным раённым судзе Менску.

«Адпаведнае рашэньне прыняў судзьдзя Андрэй Зянкевіч 23 верасьня», — паведамілі ў прэсавай службе суду.

Суд Цэнтральнага раёну Менску ня першы раз прызнае экстрэмісцкімі крычалкі беларускіх фанатаў. Гэтак, у 2016 годзе экстрэмісцкай была прызнаная крычалка на матыў дзіцячай песьні «Вместе весело шагать».

За распаўсюджваньне крычалак, якія ўключаныя ў сьпіс экстрэмісцкіх, парушальніку пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Радыё Свабода

1
яня / адказаць
12.10.2018 / 16:58
глупства
0
ждём ещё / адказаць
12.10.2018 / 18:33
"За распаўсюджваньне крычалак, якія ўключаныя ў сьпіс экстрэмісцкіх, парушальнік"

Списки в студию.... и понесётся по сетям..

0
абалваненая моладзь / адказаць
12.10.2018 / 19:12
...што яна на самой справе, пад выглядам жартаўлівых скокаў, накіравана на выяўленьне "чужых", гэта значыцца "ворагаў".
     Valadzimir  , не угадали . Это была шутливая примета , которой можно было потроллить сексотов в термобелье и  титушек ,  называя их , украинцев , подданными Московии . Не без основания , заметьте . А далейшыя дзеяньні ,  раскалоўшыя  народ , цалкам на сумленні тагачаснага " гаранта " і ягонай " мудрасці " .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31