Знайсці
11.10.2018 / 16:4412РусŁacБел

Старшыня БСДП: Фінансаванне апазіцыйных партыяў Захадам — гэта вялікі міф

Лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў у інтэрв’ю «НН» пракаментаваў рашэнне Васіля Палякова адмовіцца ад пасады старшыні АГП. Ён бачыць у гэтым недасканалую палітычную сістэму.

Ігар Барысаў. Фота Ягора Хаванскага.

«Гэта залежыць ад атмасферы ўнутры партыі. У нас на дадзены момант сітуацыя значна лепшая, чым год таму, і яшчэ лепшая, чым два гады таму. Тады яшчэ ішлі ўнутраныя канфлікты, выкліканыя выбарчай кампаніяй Таццяны Караткевіч. Некалькі дзясяткаў чалавек у выніку адваліліся. Зрэшты, мы хутка гэты баланс аднавілі. Людзі ідуць у партыю. У мінулым месяцы толькі ў Мінску два чалавекі прыйшло ў БСДП. На дадзены момант я сказаў, што партыя маналітная і мае агульнае бачанне.

Што тычыцца Васіля Палякова, то ён прыйшоў не ў самы зручны момант. Па-першае, унутраныя канфлікты ўнутры партыі. Па-другое, немагчымасць плаціць за офісы арганізацыі. Ён не мог пераехаць у Мінск. Напрыклад, мне партыя не можа зняць жыллё ў Мінску, таму я прадаў сваю кватэру ў Магілёве, каб набыць у сталіцы. Два месяцы я ўжо жыву стала ў Мінску.

У чым корань праблемы? У тым, што ў нас няма закона аб фінансаванні палітычных партый. Я кажу гэта ўсюды і ўсім. Такія законы існуюць нават ва Узбекістане і Азербайджане, не кажучы пра прагрэсіўныя дэмакратычныя краіны. У Швецыі дзяржава фінансуе партыі, якія прайшлі ў парламент.

І мы будзе далей ініцыяваць такі закон. І гэта не значыць, што плаціць будзе Лукашэнка. Гэта грамадзяне краіны будуць фінансаваць плюралізм ідэй. Мы хочам дабівацца, каб юрыдычныя адрасы рэгіянальных філій партый маглі знаходзіцца на асабістых кватэрах. Калі твая партыя зарэгістраваная, то дзяржава мусіць прадстаўляць офіс для арганізацыі. А тыя партыі, што праходзяць у парламент, мусяць атрымліваць фінансаванне, прапарцыйнае колькасці грамадзянаў, якія за іх прагаласавалі.

І сітуацыя з Васілём Паляковым паказвае тое, што фінансаванне партыяў Захадам — гэта вялікі міф. Калі б такое было, то ніхто б з пасады старшыні не ўцякаў».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031