Даслаць навіну
Знайсці
11.10.2018 / 15:24 71

Пад Віцебскам з'явіўся помнік Леніну з катом. Такога, відаць, больш нідзе няма ФОТА

У Віцебскім раёне з'явілася скульптура Леніна. Ён паказвае рукой шлях у светлую будучыню, а побач з ім кот. Статуя, кажуць мясцовыя, ужо стала славутасцю.

Павялічыць выяву

— На днях выйшаў на прабежку побач з чыгуначнай станцыяй Лучоса, — распавядае жыхар Віцебска Сяргей. — За некалькі крокаў ад яе лес, ля ўваходу ў яго і стаіць помнік.

Побач з Леніным, кажа суразмоўца, знаходзіцца дачны пасёлак. У яго бок правадыр і глядзіць. Помнік моцна укапаны ў зямлю. Вандалы, удакладняе мужчына, яго не чапаюць.

— Улетку ў гэтым лесе шмат спартсменаў-аматараў і адпачывальнікаў, зімой — лыжнікаў, — апісвае мясцовасць суразмоўца. — Мяркую, статуя Леніна, які паказвае шлях кату, шмат каму з іх падыме настрой.

TUT.BY ўдалося знайсці аўтара незвычайнага помніка. Яго завуць Ігар Высоцкі, і жыве ён у тым самым дачным пасёлку недалёка ад станцыі. Аказалася, ідэю зрабіць Уладзіміра Ілліча яму падказаў таварыш.

— Мой сябар — старшыня садовага таварыства, — распавядае Ігар. — Ён ўладкоўвае тэрыторыю, падсыпае дарожкі. І, мабыць, падумаў, што недалёка ад нашых дамоў будзе дарэчы помнік Леніну. Ён прапанаваў, ідэя мне спадабалася, атрымалася арыгінальна.

— А чаму побач з правадыром кот?

— Бо Леніна з катом нідзе няма, — Ігар пераводзіць пытанне ў жарт. — На момант, калі сябар прыйшоў да мяне з ідэяй, я рабіў скульптуру дзяўчыны. А ў дзяўчыны самае слабое месца ў статуі — гэта абцасы, таму я размясціў у нагах ката. Таварыш паглядзеў на гэтага ката і кажа: давай такога зробім Уладзіміру Ільічу.

Над помнікам Ігар працаваў каля месяца. Усё зрабіў з бетону і пафарбаваў пад бронзу. Колер, увогуле, быў не прынцыповы, затое месца, дзе твор размясціць, аказалася вельмі важным. Сябар майстра адразу вырашыў: «пасяліць» правадыра ў лесе ля станцыі.

— Таварыш хацеў, каб Ленін паказваў рукой на яго дачу, — кажа суразмоўца.

Помнік аднаму спадабаўся. Падабаецца, адзначае суразмоўца, ён і мінакам.

— Нядаўна дапамагаў таварышу фарбаваць плот, — успамінае Ігар Высоцкі. — Пакуль паўгадзіны працаваў, каля Леніна спынілася каля дзесяці кампаній. Усе фатаграфаваліся і ўсміхаліся.

Кацярына Панцялеева, Tut.by

0
Бука / адказаць
12.10.2018 / 19:56
Ката меня ты позовёшь
1
HENRIK KWINTA / адказаць
12.10.2018 / 20:00
ЧУВСТВУЕТЬСЯ РУКА МАСТЕРА ЭТО НАВЕРНОЕ  СОЗДАЛ  ТОТ ТИП ЧТО ИЗВАЯЛ ЖЕНСКИЙ ПОЛОВОЙ ОРГАН
1
Беларус / адказаць
13.10.2018 / 00:42
Горе-скульптура на экспертизу к психиатру.
Памятник под снос как незаконно установленный.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31