Знайсці
11.10.2018 / 12:4415РусŁacБел

П’яная пенсіянерка скрала ровар з крамы

У Мастоўскім раёне пенсіянерка 1959-га года нараджэння здзейсніла крадзеж новага ровара з крамы. Сама жанчына пражывае ў суседнім Ваўкавыскім раёне, а на момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў знаходзілася ў моцнай ступені алкагольнага ап'янення і ў сілу гэтага нічога патлумачыць не змагла.

Начальнік Мастоўскага РАУС Эдуард Шастак распавёў, што пенсіянерка зайшла ў гандлёвую залу і паспрабавала адкрыта выкрасці выстаўлены на продаж ровар. Прадавец зрабіла ёй заўвагу, пасля чаго тут жа ўбачыла нож у руках жанчыны. Пагражаючы гэтым прадметам, апошняя выкаціла ровар з крамы, але нікуды не паехала, а кінула яго непадалёк. У гэты час прадавец выклікала міліцыю.

Падазраваная раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, у яе вышэйшая адукацыя. Прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера