Даслаць навіну
Знайсці
11.10.2018 / 15:05 28

Прыхільнікі закона аб хатнім гвалце аб’ядналіся ў суполку «Маршыруй, дзетка» і рыхтуюць план дзеянняў па яго ратаванні. Які?

5 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту — для тых, хто чакаў яго і прымаў удзел у распрацоўцы, гэты дзень стаў «чорнай пятніцай».

Лукашэнка назваў закон «дурасцю, узятай з Захаду, моднай фармулёўкай» і «супакоіў» грамадзян: «Вы можаце не перажываць, і народ хай не хвалюецца — мы будзем сыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага досведу».

Але значная частку народу не супакоілася, а якраз наадварот: так, актывісткі Марына Корж і Святлана Гатальская стварылі закрытую суполку пад назвай «Маршыруй, дзетка» (назва мусіць дэманстраваць, што ўдзельнікі гатовыя дзейнічаць і выходзіць у публічную сферу, дзе гвалту да гэтага магло быць не бачна). У суполцы ўсе неабыякавыя да падзей людзі абмяркоўваюць, што можна зрабіць, каб законапраект не пахавалі канчаткова.

Павялічыць выяву

Марына Корж і Святлана Гатальская.

8 кастрычніка актывісткі правялі афлайн-мерапрыемства, дзе яшчэ раз патлумачылі, чаму для Беларусі важна, каб закон быў прыняты. «Я не ведаю, што з гэтым рабіць, але допісы ў фэйсбуку мяне больш не задавальняюць. Трэба сабрацца разам і падумаць, што мы можам зрабіць, і як лепш рэагаваць на падзеі. Бо не рэагаваць больш не атрымліваецца», — тлумачыла сваю матывацыю Святлана Гатальская.

Раней мы пісалі пра 6 асноўных, важных пунктаў з законапраекта, які рыхтаваўся МУС. Галоўная з прэтэнзій да заканадаўства, якім кіруюцца сёння, тое, што дзейсны «Закон аб прафілактыцы правапарушэнняў» уключае ў сябе недастатковую колькасць палажэнняў аб абароне правоў ахвяр. Ён куды больш накіраваны на працу з людзьмі, якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі. Законапраект жа ў першую чаргу прапаноўвае працаваць на прафілактыку, папярэджанне такіх вось «правапарушэнняў».

Аднак законапраект сустрэўся з вялікай хваляй супраціву. Прасямейныя арганізацыі накшталт «Выратаванне немаўлят», «Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалета», «Бацькоўства», «Горад без наркотыкаў», «Адкрытыя сэрцы», «Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакрова», прадстаўнікі Аб'яднанай царквы ХВЕ ў Беларусі, прадстаўнікі царквы ЕХБ сабралі подпісы і накіравалі іх на імя кіраўніка краіны і па ўсіх профільных ведамствах.

Тое, што кіраўнік краіны ў выніку раскрытыкаваў законапраект, пралайферы лічаць менавіта сваёй перамогай.

Аднак аддаваць перамогу ім проста так як мінімум тыя 2 тысячы чалавек, што на дадзены момант уваходзяць у склад «Маршыруй, дзетка», не збіраюцца.

А што ж яны збіраюцца рабіць?

Прапановы па ратаванні законапраекта збіраліся амаль цягам тыдня, і вось асноўныя з крокаў, якія плануецца распачаць:

  • Зладзіць парламенцкія слуханні па тэме ў Палаце Прадстаўнікоў з усімі зацікаўленымі.
  • Кіраўніца крызіснага цэнтра для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту, Вольга Гарбунова распавяла, што група арганізацый «Гендарныя перспектывы», YWCAБеларусь, «Радзіслава», «Яе правы» вызначылі сваім прыярытэтам падрыхтоўку петыцыі ў падтрымку Закона аб прадухіленні гвалту ў сям'і і збор подпісаў.
  • Звяртацца ў міжнародныя структуры. Таццяна Караткевіч і Юрыстка Наста Лойка прапанавалі «грукацца» ў розныя міжнародныя інстанцыі з апісаннем праблемы (пасольствы, Раду Еўропы, прадстаўніцтва ААН і інш.).
  • Актывісткі праекта «Жанчына зручная ў побыце» працуюць над стварэннем інструкцыі пра хатні гвалт, каб кожны жадаючы мог імі скарыстацца, а таксама над распрацоўкай візуалу, які мог бы стаць сімвалам барацьбы за закон супраць хатняга гвалту.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Плакаты праекта «Дама зручная ў побыце».

  • Ужо распачаліся некалькі флэшмобаў з публікаваннем гісторый пра сямейны гвалт. Яны з’яўляюцца пад хэштэгамі #любить_вместо_бить #традициибезнасилия #маршируйдетка.

  • Плануецца падключаць лідараў меркаванняў, працаваць са стэрэатыпамі, якія сцвярджаюць, што закон непатрэбны.
  • Праводзіць заняткі па самаабароне і ладзіць іншыя карысныя мерапрыемствы.
  • Калі атрымаецца, правесці рэальны, дазволены марш у падтрымку закона ў публічнай прасторы і інш.

Законапраект крытыкавалі не толькі пралайферы, для якіх ён — «пагроза традыцыйнай беларускай сям’і». Некаторыя палітыкі (напрыклад, спадар Віталь Рымашэўскі), выказалі боязь што, калі ён стане законам, то гэта паставіць беларускіх мужчын ды і проста сем'і ў больш уразлівае палажэнне: міліцыя зможа ўмешвацца ў справы любой пары, гэта развязвае рукі сілавікам.

Яшчэ адзін з крытычных момантаў, які агучваўся часцей астатніх: нават калі закон будзе прыняты, то дзе гарантыя, што выконваць яго будуць так, як трэба? Ці не ператворыцца гэта ў той жа абсурд, які сёння часам здараецца з трактоўкай палажэнняў «Дэкрэта № 18»?

Актывісткі «Маршыруй, дзетка» не спрачаюцца з тым, што законапраект, якім ён быў на этапе абмеркавання, недасканалы, але гэта быў яшчэ не закон.

На жаль, ад больш падрабязных каментароў наконт сваёй дзейнасці і таго, як яна дапаможа ў працэсе ратавання закона, куратаркі суполкі пакуль адмовіліся. «Пакуль МУС маўчыць, пакуль маўчаць іншыя міністэрствы, пакуль няма ніякай рэакцыі ад міжнародных структур, пакуль дзяржчыноўнікі спрабуюць апраўдацца словамі «гвалт не можа быць нацыянальнай праблемай», ігнаруючы дадзеныя міліцыі, НДА, даследаванняў мы не будзем даваць інтэрв'ю».

 

Nina.nn.by

2
Гісторык / адказаць
12.10.2018 / 17:33
'' Защитник '' , Цынічны хам тут вы - проста падмяняеце паняцці. Каб жанчыны адмовіліся ад галоўнага сродку маніпуляцыяў - ды такога ніколі не будзе. Жанчыны ператварылі мужчын у рабоў праз культуру завязаную на сэксе. А шляхам такіх законаў - спрабуюць зрабіць і рабамі дзяржавы. Таму супакойцеся, дарагі наш алень і не кідайцеся на нармальных людзей. І Хаміць трэба паменей, ага.
2
Гісторык / адказаць
12.10.2018 / 19:18
Сумненне , Мужчын дысцыплiнаваць, ,канешне ж, было б вельмi добра, i у самы час . Бо iх цынiзм i нахабства, у адносiнах да жанчын, прэ з iх , амаль з дзяцiнства, i амаль, у кожнага . Дысцыплінаваць жанчын, канечне ж, даўно патрэбна, але ж ніхто не робіць. Бо іх цынізм, нахабства, у адносінах да мужчын прэ з іх амаль з дзяцінства і амаль з кожнай. А яшчэ жанчыны вельмі часта даводзяць мужчын да суіцыду. Мужчыны самазабіваюцца, у сярэднім, у тры разы часцей, чым жанчыны. А яшчэ - у мужчын аднімаюць уласнасць пры разводзе. А калі развод і не адбываецца - мужчын часта выганяюць на вуліцу і робяць бадзягамі. І ўсё гэта робяць жанчыны.
2
Вернiк / адказаць
13.10.2018 / 11:29
Гicторык,мiнус ЖЫРНЫ. Cамы вялiкi грэх,перад Богам - гардыня , яна вас i загубiць. Там, дзе трэба раскакаяцца i узяць адказнасць, за ход жыцця, вы перакладваеце, яшчэ i cвой грэх, на жаночыя плечы . Жанчына адмыецца , бо ёй гэта дадзена, за дзетанародзiны ... Нам жа, кожнаму ,патрэбна дбаць пра cваю душу .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31