Знайсці
11.10.2018 / 11:4621РусŁacБел

Закрыўся рупар расійскага шавінізму «Спутнік і Пагром» 

Сайт «Спутнік і Пагром» закрываецца, пра гэта афіцыйна абвесціла ягоная каманда. 

Гэта рэсурс, чыя ідэалогія балансавала на мяжы крайняга расійскага імперыялізму і неанацызму. 

Аўтары прапагандавалі ідэю «Вялікай Расіі», адмаўляючы ў праве на існаванне асобным народам, што мяжуюць з сучаснай Расіяй. 

Напачатку 2017 года сайт быў заблакаваны ў Беларусі пасля экспертызы на наяўнасць экстрэмізму ў тэкстах, яшчэ раней ягоны сталы аўтар «па Беларусі» Кірыл Авяр'янаў быў пазбаўлены беларускага грамадзянства і атрымаў забарону на ўезд у краіну. 

Тыповая вокладка «СіП». 

Нечакана летась «Спутнік і Пагром» быў заблакаваны і ў Расіі пасля патрабаванняў Казахстана, праз што аўдыторыя сайта рэзка знізілася. А амерыканскія адміністратары разліковай сістэмы, праз якую «СіП» атрымліваў ахвяраванні, адключылі яе. 

Такім чынам, сайт стаў яшчэ менш акупляльным і ненаведвальным. 

Рэдактары абяцаюць у далейшым стварыць пляцоўку для палітычных абмеркаванняў «без гэбістаў і яўрэістаў, якія лезуць у дыялог». 

У сваім развітальным лісце кіраўнікі сайта ставяць сабе ў заслугу тое, што яны заахвоцілі ехаць на «курорты Данбаса» прынамсі 300 сваіх чытачоў. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930