Даслаць навіну
Знайсці
11.10.2018 / 10:37 9

Гурт Vuraj дзеліцца ўражаннямі з этнаграфічных экспедыцый

Рыхтуючыся да прэзентацыі альбома Lito, гурт Vuraj выпусціў відэа пра вандроўкі на Палессе. Паездкі адбываліся для збору матэрыялу, які потым лёг у аснову альбома.

У атмасферным экспедыцыйным роліку можна пабачыць краявіды і жыхароў вёсак Заверша, Горыцы, Навасёлкі, Бездзеж у Драгічынскім раёне і Чухава, Ботава, Сташаны, Лемяшэвічы на Піншчыне.

Тут пейзажы ды інтэр’еры, закінутыя ды пакуль жылыя хаты, жывёлы, расліны, аўталаўка, прыдарожныя крыжы, свежапафарбаваныя цэрквы, старыя рэчы, што ўжо выйшлі з ужытку, і тыя, што пакуль выкарыстоўваюцца…

Відэаэнцыклапедыя палескага жыцця, якое паступова адыходзіць у нябыт, знікае, як той бусел, што зрываецца з месца ў апошнім кадры роліка.

Матэрыялы, што ўвайшлі ў ролік, здымаліся з 2015 года. Людзі, як вядома, не маладзеюць, магчыма, некаторых з герояў ужо няма ў гэтым свеце.

Павялічыць выяву

Тлумачачы любоў да паўднёвай Беларусі, лідар Vuraj Сяржук Доўгушаў кажа: «З Палесся ўсё пачыналася. Канечне, я бываў у экспедыцыях не толькі там, але першая паездка — самая запамінальная. Мы вандравалі разам з фатографам Міхаілам Лешчанкам і даследчыцай Ірынай Мазюк па Драгічынскім раёне, у 2012 годзе. А далей я пачаў самастойна арганізоўваць падарожжы, у некаторых былі са мной і музыкі гурта Vuraj. Нас нават многія называюць папулярызатарамі палескіх песень і гаворак. Напрыклад, наша назва «Вурай», а не «Вырай». Так кажуць у асобных рэгіёнах заходняга Палесся. А словам «літо» на Палессі завуць цыкл абрадавых песень, што выконваюцца пасля Купалля».

Музыкі гурта Vuraj апошнія чатыры гады запісвалі песні ад старэйшых жыхароў згубленых у багнах і лясах палескіх вёсак. Альбом Litо стаў своеасаблівым падсумаваннем гэтай працы. У яго складзе — пераасэнсаваны аўтэнтычны матэрыял. Кожнай песні нададзена адметнае «вурайскае» гучанне. Сяржук Доўгушаў тлумачыць: «Мы паспрабавалі максімальна захаваць усю магію і сакральны сэнс песень, а галоўнае — мелодыі і мікрамовы. Мы, як кампазітары, пачулі нешта касмічнае, натхніліся і пачалі пісаць сваю сімфонію. На альбоме Lito гучаць песні, знойдзеныя ў розных кутках Палесся. Для творчых эксперыментаў мы ўзялі толькі малую частку запісанага матэрыялу. У альбом увайшло і некалькі інструментальных твораў. Упершыню ў нашых кампазіцыях загучала колавая ліра і з’явіліся аўтэнтычныя выканаўцы».

Павялічыць выяву

Акрамя ўласна песень вялікую ролю адыгралі ўражанні, атрыманыя падчас экспедыцый. Імі музыкі і паспрабавалі падзяліцца ў відэароліку.

Грошы на альбом Lito збіралі праз краўдфандынг. Запіс, звядзенне і мастэрынг рабілі ў Варшаве. 1 лістапада адбудзецца канцэртная прэзентацыя дыска ў прасторы ОК16.

1
Фольклорист / адказаць
11.10.2018 / 18:06
grog, Вместо благодарности людям, которые хоть что-то делают для сохранения нашей культуры, люди щедро отсыпают негативные комментарии. В чём сепаратизм, уважаемый???
0
feafania / адказаць
18.10.2018 / 19:56
яўхім,сапраўды, ёсць у нашым раёне адна беларуская вёсачка - Гнілец, там сапраўды да гэтулькі размаўляюць па-беларуску, а не на палескай мове. Мая радня з суседняй вёскі распавядала, што тых за штосьці перасялілі сюды з Белавежскай пушчы ў якасьці пакараньня. Сапраўды, я адшукала вёску ў Польшчы ў Белавескай Пушчы, каторая так і называлася Гнілец і цалкам па нейкіх прычынах перасялілася на Палесьсе. Але ніхто і няколі іх не называў шляхтай...
0
Тутэйшы / адказаць
21.10.2018 / 11:41
Сепаратизм? это когда относятся с неуважением и людям приходится защищать свою культуру? в условиях белорусского культурного безобразия стыдно так называть людей, которые чтут свою историю и традиции. Я сам вырос на Полесье и рад, что появляются такие проекты, потому что там хоть кто-то пытается сохранить память о своей культуре, в отличие от жалких попыток остальных неполесских белорусов вспомнить свою "агульную" историю. Поверьте, в отличие от полешуков живя в Минске я вижу какую-то аморфную бесформенную биомассу, которая ничего не пытается поменять в своей стране. Ибидно и больно на все это смотреть
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31