Знайсці
11.10.2018 / 08:5334РусŁacБел

Памежнікі адкрылі стральбу па ўкраінцах, якія збіралі журавіны на беларускім баку

На днях блізу ўкраінскай вёскі Дроздынь беларускія памежнікі спынілі прыкладна за 500 метраў ад дзяржаўнай мяжы аднаго ўкраінца без дакументаў. А праз некаторы час у той жа мясцовасці выявілі яшчэ дваіх.

— Убачыўшы памежнікаў, парушальнікі паспрабавалі схавацца. Падчас пераследу вайскоўцы былі вымушаныя зрабіць тры папераджальныя стрэлы з табельнай зброі, — прыводзіць «Медыя-Палессе» словы Міхаіла Бут-Гусаіма, афіцыйнага прадстаўніка пагранатрада Пінска.

Уцекачоў затрымалі, гэта былі ўкраінцы з вёскі Старое Сяло. Супраць іх складзена некалькі пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне службовым асобам і незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Яшчэ мужчын аштрафуюць за няправільны збор журавін — ягады яны збіралі з дапамогай браканьерскіх «ручных камбайнаў».

Усяго за мінулы тыдзень на Століншчыне затрымалі 11 парушальнікаў з Украіны, якія незаконна перасеклі мяжу, збіраючы дзікарослыя ягады і расліны. Яны прыцягнуты да адказнасці і дэпартаваныя з Беларусі на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930