Знайсці
10.10.2018 / 21:1621РусŁacБел

«Фонтанка» назвала імя трэцяга падазраванага ў справе Скрыпаля

У справе аб атручванні былога расійскага ваеннага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі з'явіўся трэці падазраваны, паведамляе «Фонтанка».

Калаж: Фонтанка.

Паводле крыніц выдання, улады Вялікабрытаніі гатовыя аб'явіць саўдзельнікам Мішкіна і Чапігі 45-гадовага Сяргея Фядотава.

Фядотаў у студзені-лютым 2014 года ездзіў у Чэхію. У гэты час, паводле Чэшскага радыё, «Пятроў» і «Башыраў» шпіёнілі за Скрыпалём у Празе.

Фядотаў таксама наведваў Кіеў, Мілан, Жэневу і Лондан. У Вялікабрытаніі ён быў тройчы — у сакавіку 2016 года, сакавіку 2017 года і сакавіку 2018 года. Апошні раз ён прыехаў у Вялікабрытанію 2 сакавіка, як і «Пятроў» з «Башыравым», але іншым рэйсам, а паляцеў назад 4-га, у дзень замаху, разам з імі.

Таксама расійскае выданне паведамляе, што Фядотаў, «Башыраў» і «Пятроў» падчас замежных паездак карысталіся пашпартамі 64-й серыі з блізкімі нумарамі, што ўскосна даказвае сувязь з ГРУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930