Знайсці
10.10.2018 / 20:4920РусŁacБел

Беларусь і Расія ўзгаднілі пастаўкі нафтапрадуктаў на 2018 і 2019 год

Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўныя балансы і пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад-снежань 2018 года і на ўвесь 2019 год, паведамляе Міністэрства энергетыкі Расіі. Аднак дакладныя аб'ёмы не называюцца.

Фота: Міністэрства энергетыкі Расіі.

Сёння ў Маскве адбылася сустрэча віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расіі Ігара Ляшэнкі і Дзмітрыя Козака, у якой браў удзел міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак. Абмяркоўвалася гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Па выніках перамоў Ігар Ляшэнка і Аляксандр Новак падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне ад 2007 года аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў і ўзгаднілі індыкатыўныя балансы і пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад-снежань 2018 года і на ўвесь 2019 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера