Знайсці
10.10.2018 / 15:25РусŁacБел

Грузавік парваў тралейбусную кантактную сетку на пр. Незалежнасці: пашкоджаныя чатыры аўто

Фота ДАІ Мінска

Стралой маніпулятара грузавіка абарвала кантактную сетку тралейбусаў у раёне перасячэння пр. Незалежнасці і МКАД. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Сёння каля 12.30 грузавы МАЗ не апусціў стралу маніпулятара і на ўчастку пр. Незалежнасці паміж МКАД і вул.Русіянава зачапіў кантактну сетку. У выніку іх абрыву пашкоджаныя 4 легкавікі. Пацярпелых няма», - распавялі ў ДАІ. Падчас рамонтных работ былі перашкоды руху.

Як праінфармавалі ў Мінсктрансе, тралейбусы № 41, 37, 61 у дадзеным раёне не хадзілі да 14.04.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера