Знайсці
10.10.2018 / 14:545РусŁacБел

Стала вядома, колькі ў Мінску мужчын пайшлі ў дэкрэтны

Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, піша БелТА.

Дэкрэтны адпачынак бяруць як таты, так і дзядулі. «Статыстыкі асобна па татах мы не вядзем. Мы кажам пра мужчын. Гэта можа быць як тата, так і дзед. У Мінску на дадзены момант каля 60 мужчын аформілі дэкрэтны адпачынак», — праінфармавала Жанна Рамановіч.

«Што тычыцца мам, то яны не даседжваюць у дэкрэце да належнага тэрміну. Такую дынаміку мы назіраем зыходзячы з запатрабаванасці ясельных груп у дзіцячых садках. Іх сёння не хапае», - дадала старшыня камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930