Знайсці
10.10.2018 / 14:0116РусŁacБел

СМІ: Пятроў і Башыраў сачылі за Скрыпалём у Чэхіі ў 2014 годзе

Расіяне Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якіх абвінавачваюць у атручванні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, сачылі за былым афіцэрам у Чэхіі. Пра гэта паведамляе «Чэшскае радыё» са спасылкай на крыніцу ў разведслужбах.

Па дадзеных радыёстанцыі, яны пабывалі ў Чэхіі ў кастрычніку 2014 года. У прыватнасці, Пятроў спыняўся ў адным з гатэляў горада Острава з 13 па 16 кастрычніка 2014 года, пасля чаго адправіўся ў Прагу. Па дадзеных крыніцы, Башыраў пабываў у чэшскай сталіцы 11 кастрычніка.

Скрыпаль прыбыў у Чэхію ў другой палове кастрычніка таго года, каб сустрэцца з чэшскай разведкай, паведамляе радыёстанцыя. Сцвярджаецца, што менавіта афіцэры чэшскай разведкі дапамаглі экс-палкоўніку ГРУ раскрыць сачэнне.

Акрамя таго, «Чэшскае радыё» дапускае, што Пятроў і Башыраў маглі быць высланы з краіны. Дакладнай інфармацыі на гэты конт няма, але ў 2014 годзе ўлады Чэхіі выправадзілі з краіны з «меркаванняў бяспекі» траіх расейцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930