Знайсці
10.10.2018 / 13:024РусŁacБел

У Мінску мужчына залез у краму. Але спачатку выпіў піва і толькі потым абакраў

guvd.gov.by

Пра выпадак паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося ў Маскоўскім раёне. У міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнк з заявай, што ўначы невядомы пранік у краму і скраў 122 рублі выручкі. Таксама на падлозе ІП, калі адамкнуў краму, пабачыў пустую пляшку піва.

Высветлілася, што злачынства здзейсніў 43-гадовы мужчына, яго выявілі па адбітках пальцаў.

 Ён прасунуў руку ў вентыляцыйную адтуліну і адкрыў акно, праз якое прабраўся ўнутр памяшкання крамы. Спачатку мужчына выпіў бутэльку піва, якую ўзяў з прылаўка, пасля чаго забраў выручку крамы і жорсткі дыск з запісамі камер відэаназірання.

Затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за разбойны напад і крадзяжы.

Яму пагражае да трох гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930