Знайсці
10.10.2018 / 11:34РусŁacБел

Microsoft перавыпусціла абнаўленне Windows 10, якое знішчала файлы 

Карпарацыя Microsoft заявіла аб выпраўленні бага з выдаленнем файлаў карыстальнікаў з-за кастрычніцкага абнаўлення Windows 10. Пасля гэтага пачаўся паўторны распаўсюд апдэйтаў, паведамляецца ў блогу кампаніі.

«Мы вывучылі ўсе паведамленні пра страту дадзеных, ідэнтыфікавалі і выправілі ўсе вядомыя праблемы і дадаткова правялі ўнутраную праверку, — піша кіраўнік аддзела распрацоўкі, абслугоўвання і распаўсюджвання Windows Джон Кейбл. У той жа час, колькасць скаргаў на страту дадзеных было вельмі мала (0,01%), але любая страта звестак з'яўляецца сур'ёзнай праблемай».

Абнаўленне Windows 10 выйшла 2 кастрычніка, але праз некалькі дзён кампанія спыніла яго распаўсюд. Выклікана гэта было скаргамі карыстальнікаў на страту даных з папкі «Мае Дакументы». Так адзін з іх страціў 220 гігабайт файлаў, якія збіраў на працягу 23 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930