Знайсці
10.10.2018 / 02:0970РусŁacБел

СМІ: Расія размясціла ў Лівіі спецназ і, магчыма, С-300

Расія ў апошнія месяцы перакідвала ў Лівію вайсковы кантынгент. Пра гэта РБК расказала крыніца ў расійскім Міністэрстве абароны.

Фота: mil.ru.

Гаворка ідзе аб некалькіх дзясятках элітных падраздзяленняў. Іх перакідалі ва ўсходнюю Лівію з падмаскоўных часцей.

РБК таксама перадае словы крыніцы, блізкай да лівійскіх улад, пра тое, што Расія сапраўды вядзе ваенную актыўнасць у рэгіёне. Хаўруснікам Масквы ў краіне з'яўляецца кіраўнік Лівійскай нацыянальнай арміі маршал Халіф Хафтар. Адзначаецца, што расійская прысутнасць звязана з нафтагазавымі інтарэсамі.

Раней, 9 кастрычніка, брытанскія спецслужбы паведамілі прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Тэрэзе Мэй, што Расія накіроўвае ў Лівію войскі. Масква «хоча ператварыць Лівію ў новую Сірыю» і ўзяць пад кантроль найбуйнейшы маршрут нелегальнай міграцыі ў Еўропу.

Некаторыя СМІ паведамляюць, што, акрамя спецназа, у Лівіі размешчаны супрацьпаветраныя комплексы С-300.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930