Знайсці
09.10.2018 / 19:254РусŁacБел

Жыхары пасёлка Лойга пазналі ў «Пятрове» Аляксандра Мішкіна

У пасёлку Лойга Архангельскай вобласці, дзе паводле даследчыкаў The Insider і Bellingcat нарадзіўся Аляксандр Мішкін, пазналі яго на фотаздымках Аляксандра Пятрова, які фігуруе ў «справе Скрыпалёў».

Жыхар Лойгі Дзяніс пацвердзіў РБК, што чалавек на фота — гэта Аляксандр Мішкін. Паводле яго, Мішкіна ён не бачыў з часоў заканчэння школы. «У нас як школьныя гады скончыліся, так больш і не бачыліся. Тады тэлефонаў яшчэ не было, не было магчымасці размаўляць, адпаведна, у кожнага сваё жыццё пачалося», — распавёў ён.

Яшчэ адзін жыхар пасёлка пацвердзіў РБК, што на здымку Мішкін. «Я яго памятаю толькі па школе. Дакладна памятаю, вучыўся ён добра. Бацькі, здаецца, у начальніках працавалі, так што сям'я паспяховая была», — адзначыў ён.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930