Знайсці
09.10.2018 / 18:5817РусŁacБел

Журналісты высветлілі, што «Башыраў» прадаў машыну «Пятрову». Угода была пад іх сапраўднымі імёнамі

«Руслан Башыраў», якога Лондан абвінавачвае ў атручванні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы, у 2018 годзе прадаў сваю машыну іншаму падазраванаму «Аляксандру Пятрову», паведамляе даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT).

Мужчыны склалі ўгоду пад рэальнымі імёнамі, якія раней апублікавалі журналісты (Чапіга і Мішкін). CIT для сваіх пошукаў выкарыстала розныя афіцыйныя базы даных, у тым ліку страхавых полісаў, і анлайн-сэрвісы, а таксама інфармацыю, якая выцекла ў сеціва.

Анатоль Чапіга ў 2017 годзе прадаў аўтамабіль BMW X5. Чапіга пакінуў нумарны знак з машыны сабе, затым яго ўстанавілі на Mercedes-Benz GLS. З 2018 года штрафы за парушэнні правіл дарожнага руху на гэтым аўто сталі прыходзіць на імя нейкага Аляксандра Яўгенавіча. Аказалася, што гаворка ідзе пра Аляксандра Мішкіна, якому Чапіга прадаў Mercedes 30 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930