Даслаць навіну
Знайсці
10.10.2018 / 10:32 9

Віталь Гуркоў адкрыў уласны баксёрскі клуб: сам займаецца і трэніруе ФОТЫ і ВІДЭА

Мы наведалі трэніроўку ў новым боксінг-клубе Віталя Гуркова - шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і вакаліста гурту BRUTTO.

Павялічыць выяву

Віталь расказаў «Нашай Ніве» пра планы на будучыню.

Павялічыць выяву

«Наша Ніва»: Віталь, ці адкрыццё клуба з’яўляецца крокам да завяршэння прафесійнай кар’еры, ці гэта нешта іншае для вас?

Віталь Гуркоў: Сапраўдныя героі заўжды ідуць у абыход. Я не збіраюся сканчаць прафесійную кар’еру, а зала проста павінна быць. У свеце бокса ў кожнага чэмпіёна, вядомага баксёра мусіць быць свой клуб — у мяне ён цяпер ёсць. Я хачу зрабіць з яго культавае, іміджавае месца. Таксама гэта мая трэніровачная пляцоўка на дадзены момант. Тут трэніруюся не толькі я сам, але і мая каманда. Два трэнеры па класічным боксе — Дзяніс Адамовіч і Дзяніс Юцкевіч, а таксама мой сябра Руслан Пнеўскі, спартовец зборнай клуба «Патрыёт». Пазнаёміўся з імі годзе ў 2010-м. Людзі, з якімі я шмат часу правёў, у якіх я ўпэўнены не толькі ў прафесійных якасцях, але і ў асабістых.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

«НН»: Вы будзеце тут самі трэніраваць людзей?

ВГ: Так, я трэніраваў і раней, а цяпер буду трэніраваць больш, вазьму вечаровыя заняткі, таксама, можа, зранку, паглядзім. Але так, каб гэта не перашкаджала майму трэніровачнаму графіку: у мяне самога дзве трэніроўкі на дзень: першая тут зранку, а дзе другая будзе залежыць ці ад спарынг-партнёраў, ці калі нешта трэба будзе зрабіць, што тут немагчыма. Гэта не проста зала бокса, гэта, у першую чаргу, трэніровачная прастора для сябе самога, потым для сяброў, а дзеткі тут будуць займацца бясплатна.

Павялічыць выяву

«НН»: Час яшчэ сыходзіць на музычныя рэпетыцыі, паспяваеце?

ВГ: Музычныя репетыцыі бываюць часам, калі яны патрэбны, але цяпер я больш сканцэнтраваны на спорце.

Павялічыць выяву

«НН»: Вы змяшчаеце фота з Меліцінай Станютай у сваіх сацсетках. Ва ўсіх узнікае пытанне, ці не збіраецеся вы хуткім часам рабіць прапанову?

ВГ: Мне здаецца, што вы з такімі пытаннямі спазніліся ўжо недзе можа на год.

«НН»: Вы так неадназначна адказваеце.

ВГ: Так, як заўсёды.

Павялічыць выяву

Воля Афіцэрава

0
Libertarian / адказаць
11.10.2018 / 00:17
мегабаршчэварка,
Адзіны рэальны спосаб. І нават зрабіцца мінібаршчаваркай можна. Толькі трэба апантанасьць, і жорсткая воля. Муай-тай -- найлепшы фітнэс.
2
Микола / адказаць
11.10.2018 / 11:23
Фигня полная..каждый чемпион..известный боксер..очнитесь, из спорта только хоккей в тренде)))
0
ДЖАваNNі RадаЯRы / адказаць
12.10.2018 / 11:56
Libertarian, упэўнена, вы той самы 1 чалавек, які плюсануў мой комент.
мяне заўсёды называлі тайскім хлопчыкам, таму сапраўды муай-тай - гэта апошні шанец..

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31