Даслаць навіну
Знайсці
09.10.2018 / 18:31 55

У Гомельскай вобласці работнікі гаспадаркі гуртам выйшлі бараніць дырэктара

Работнікі ААТ «Някрашынскі» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ў аўторак раніцай не выйшлі на працу. Так людзі пратэставалі супраць звальнення дырэктара гаспадаркі Васіля Лаханскага. У сітуацыі разбіраўся Tut.by.

Павялічыць выяву

Васіль Лаханскі. Фота: «Чырвоны кастрычнiк».

— Раніцай прыйшоў, паклаў ключы на стол і заплакаў, — распавядаюць працаўнікі. Яны не разумеюць, за што мог быць звольнены Васіль Пятровіч.

— Кажуць, што старшыні райвыканкама паскардзіліся даяркі: нібыта каровам не хапае корму — і менавіта за гэта яго выклікалі ў райвыканкам. Але гэта няпраўда, — кажа адна з работніц гаспадаркі. — Лепшага кіраўніка мы не бачылі. Пры ім мы сталі атрымліваць добрую зарплату. Механізатары маюць тысячу рублёў — і ўсіх усё задавальняла.

Людзі не пагадзіліся з рашэннем высокага кіраўніцтва і патрабавалі вярнуць дырэктара.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

І, здаецца, вярнулі. Прынамсі пра гэта паведаміў старшыня райвыканкама Віктар Палуянаў.

— Адбылося непаразуменне. Ніхто не звольнены. Адбылася размова, імаверна, нас не так зразумелі. Зараз усе працуюць, пастаўленыя задачы. Усё добра, — запэўніў кіраўнік раёна.

Павялічыць выяву

Сам звольнены і адноўлены дырэктар у гутарцы з Tut.by таксама назваў сітуацыю непаразуменнем. «Магчыма, мы не так адзін аднаго зразумелі», — выказаў меркаванне Лаханскі. А затым раптам дадаў, што кіруе гаспадаркай ужо 19 гадоў і 4 месяцы — і быў узрушаны падтрымкай людзей. «Гэта лепш за ўсялякі ордэн», — прызнаўся Васіль Пятровіч.

0
унук партызана / адказаць
24.10.2018 / 19:32
Відавочна, што звальняць трэба таго, хто аддаў загад на звальненне.
0
Бураки к 7 ноября / адказаць
25.10.2018 / 06:35
Честь и хвала такому Человеку. И людям, поддержавшим его.
0
Дзед Калгаш / адказаць
25.10.2018 / 10:19
Паціху беларусы выпаўзаюць з калгаснай свядомасці цярпення...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31