Знайсці
09.10.2018 / 17:2514РусŁacБел

У Мінску мужчына бавіў ноч са знаёмай з інтэрнэта, а яна скрала ў яго $3,5 тысячы і алкаголь

Мінчук пазнаёміўся з дзяўчынай у інтэрнэце, запрасіў яе ў госці, а яна скрала ў яго $3,5 тысячы і дзве пляшкі алкаголю, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Напярэдадні вечарам мужчына запрасіў да сябе ў госці дзяўчыну, з якой пазнаёміўся ў інтэрнэце. Яны пілі алкаголь, а да 4-ай раніцы дзяўчына сышла.

Мінчанка, калі сыходзіла, вырашыла скрасці ў гаспадара дзве пляшкі спіртнога. У пярэднім пакоі яна ўбачыла заплечнік пацярпелага. Адкрыўшы сумку, жанчына знайшла там грошы. Далей яна паклала туды спіртное і сышла. Адразу ж пасля гэтага дзяўчына адправілася да сяброўкі.

Да затрымання міліцыянерамі дзяўчына паспела перадаць 1200 даляраў сваёй сяброўцы для аплаты крэдыту і камунальных паслуг.

Распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.205 КК Беларусі (Крадзеж), жанчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера