Знайсці
09.10.2018 / 16:409РусŁacБел

Макей: Летась распачата 5 крымінальных спраў за ўдзел беларусаў у ваенных канфліктах

У Беларусі летась распачата 5 крымінальных спраў супраць беларусаў, якія бралі ўдзел ва ўзброеных канфліктах у іншых краінах, чатырох асудзілі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей 9 кастрычніка на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у Мінску, паведамляе Tut.by.

— Летась распачата пяць крымінальных спраў па артыкуле, які тычыцца ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўкі альбо падрыхтоўкі асоб да такога ўдзелу, асуджана чатыры чалавекі, 12 асобам вынесены афіцыйныя папярэджанні, — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Ён таксама падкрэсліў, што ўдзел беларусаў ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыі замежных дзяржаў — пагроза нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера