Знайсці
09.10.2018 / 14:2414РусŁacБел

Прадстаўнік СК пра «справу БелТА» — «гэта банальнае хакерства»

На пасяджэнні Камітэта ААН па правах чалавека 9 кастрычніка члены камітэта звярнуліся з пытаннямі да беларускай дэлегацыі, у тым ліку і па «справе БЕЛТА».

Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава, фота Радыё Свабода

Прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Папярэдняе расследаванне», Галіна Суздалева заявіла, што «справа БелТА» «сапраўды маецца».

«Следчы камітэт праводзіць расследаванне па факце несанкцыянаванага доступу да матэрыялаў платнай падпіскі Беларускага тэлеграфнага агенцтва. У рамках расследавання былі ўстаноўлены шматлікія факты неправамернага доступу да падпіскі БелТА без ведама і згоды агенцтва — без ажыццяўлення платы за падпіску, без заключэння дамоваў», - паведаміла прадстаўнік Следчага камітэта.

Яна патлумачыла, што матэрыялы, апублікаваныя на платнай падпісцы БелТА «не знаходзіліся ў адкрытым доступе», і там публікаваліся навіны, якія з'яўляліся «раней, чым на афіцыйным сайце».

«Фізічныя асобы прыцягнуты да крымінальнай адказнасці не за палітычныя погляды. За банальнае хакерства!», — падкрэсліла Галіна Суздалева.

Яна таксама адзначыла, што партал TUT.BY меў дагаворныя адносіны з Reuters і Бі-бі-сі, але службовыя асобы «у той жа самы час, не лічылі патрэбным ініцыяваць заключэнне дамовы з БелТА».

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера