Знайсці
09.10.2018 / 14:037РусŁacБел

Беларусь і Расія абмяркоўваюць зніжэнне стаўкі па расійскім крэдыце на будаўніцтва БелАЭС

Міністэрства фінансаў Беларусі і Расійскай Федэрацыі абмяркоўваюць пытанне зніжэння стаўкі па расійскім крэдыце на будаўніцтва Беларускай АЭС (БелАЭС). Пра гэта заявіў у аўторак журналістам кіраўнік энергетычнага ведамства Беларусі Віктар Каранкевіч, піша ТАСС.

«Гэтыя перамовы ідуць на ўзроўні міністэрстваў фінансаў. Цяпер яны [мінфін Беларусі] фармуюць дадатковы пакет дакументаў, якія будуць накіраваныя ў бліжэйшы час», - адзначыў кіраўнік мінэнерга.

«Нас будуць прыцягваць да абмеркавання гэтых пытанняў. Мы са свайго боку таксама актыўна будзем удзельнічаць у перамовах», - дадаў беларускі міністр.

Каранкевіч таксама сказаў, што электраэнергія з Беларускай АЭС зможа ў будучыні паступаць у Літву праз іншыя дзяржавы, нягледзячы ўведзеныя літоўскім бокам забароны.

«У любым выпадку ў Рэспублікі Беларусь развітыя сувязі з Расійскай Федэрацыяй, Украінай, Польшчай. Таму калі будзе запатрабаваная гэтая электраэнергія ў гэтых краінах, то тэхнічна, калі ў іх будуць такія магчымасці, то, можа быць, ды [паступаць у Літву]», - сказаў кіраўнік мінэнерга, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў форуму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера