Знайсці
09.10.2018 / 13:5218РусŁacБел

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі прапанавала адразу біць футбалістаў «крэслам у табло»

Фота з інстаграма Аляксандра Какорына

Дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава іранічна ў сваім фэйсбуку адрэагавала на скандал вакол футбалістаў зборнай Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева, што ў панядзелак збілі на паркоўцы ў Маскве беларуса Віталя Салаўчука, а потым напалі ў кавярні на дырэктара дэпартамента Мінпрамгандлю Дзяніса Пака.

«А чаму чыноўнікі раней не дадумаліся даваць крэсламі па галаве футбалістам за прапушчаныя мячы і незабітыя галы? Уяўляеце: не прабіў пенальці — атрымай крэслам у табло. Не электроннае, а сваё», — напісала Захарава.

Расійскія топ-футбалісты да бойкі ў кафэ жорстка збілі беларуса

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера