Знайсці
09.10.2018 / 12:368РусŁacБел

«Мы зробім усё, каб гэтага дамагчыся». ФК «Краснадар» вырашыў разарваць кантракт з Мамаевым

Wikimedia Commons

Футбольны клуб «Краснадар» «зробіць усё», каб разарваць кантракт з футбалістам Паўлам Мамаевым, які разам з гульцом «Зеніта» Аляксандрам Какорыным прыняў удзел у збіцці некалькіх чалавек, у тым ліку беларуса.

«У дадзены момант мы вывучаем, як разарваць кантракт з гульцом. На жаль, кантракты складзеныя такім чынам, што яны максімальна абараняюць прафесійных спартсменаў», — сказана ў заяве клуба.

«Краснадар» таксама мае намер прымяніць да Мамаева «ўсе магчымыя санкцыі, названыя ў кантракце», у тым ліку штраф і адхіленне ад трэніровак.

«Мы першы раз сутыкнуліся з такой сітуацыяй, калі пачата крымінальнае расследаванне інцыдэнту, звязанага з футбалістам клуба. Тое, што мы ўбачылі на відэа — гэта абуральна. І гэтаму не можа быць ніякіх апраўданняў», - заявілі ў «Краснадары».

Кіраўніцтва «Зеніта» таксама мае намер скасаваць кантракт з нападаючым Аляксандрам Какорыным.

Футбалісты зборнай Расіі пабілі чыноўніка ў кафэ. Дасталася, бо ён падобны да кітайца ВІДЭА

Какорын і Мамаеў збілі не толькі чыноўніка. Перад тым дасталася беларусу, ён у рэанімацыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера