Знайсці
09.10.2018 / 09:275РусŁacБел

У Лос-Анджэлесе адбылася ўспышка тыфу

У Лос-Анджэлесе на захадзе ЗША адбылася ўспышка тыфу — бактэрыяльнай хваробы, якая перадаецца вошамі і блохамі, паведамляе Радыё Свабода

Колькасьць хворых на тыф дасягнула 57 чалавек.

Мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў праводзіць апрацоўку свойскіх жывёлаў, пазбавіцца ад сьмецьця на падворках, не карміць дзікіх жывёлаў, скасіць траву і трымаць сьмецьцевыя бакі шчыльна зачыненымі.

Да вынаходніцтва антыбіётыкаў падчас эпідэмій гінула да паловы хворых на тыф. Цяпер пры своечасовым звароце да лекараў тыф, як правіла, вылечваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера