Знайсці
09.10.2018 / 08:5523РусŁacБел

У Чарнігаўскай вобласці — выбухі на складах з боепрыпасамі: праходзіць эвакуацыя

Праводзяцца адпаведныя абмежавальныя мерапрыемствы па ўсёй тэрыторыі вобласці і ўздоўж мяжы. Эвакуявана 10 тысяч чалавек.

informator.ua

Ноччу, у 03:30, на 6-м вайсковым арсенале паблізу горада Ічня на Чарнігаўшчыне пачаліся выбухі.

Як паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны ў фэйсбуку, у сувязі з выбухамі на 6-м арсенале, па ўсёй Чарнігаўскай вобласці ўведзены адпаведныя абмежавальныя меры.

«У 3 гадзіны 30 хвілін паступіла інфармацыя ад начальніка 6-га арсенала, што ў раёне населенага пункта Ічня, Чарнігаўскай вобласці, адбыўся выбух на тэхнічнай тэрыторыі. Маштаб ўдакладняецца. Аператыўна паведамлена ўсім адпаведным службам і органам мясцовай улады. Ажыццяўляецца эвакуацыя людзей. Разгорнуты штаб ліквідацыі надзвычайнага здарэння», — гаворыцца ў паведамленні. «Аператыўная група на чале з начальнікам Генеральнага штаба адправілася на месца здарэння. Праводзяцца адпаведныя абмежавальныя мерапрыемствы па ўсёй тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці і ўздоўж мяжы»

Як адзначаюць карыстальнікі сацсетак, выбухі чуваць нават у суседніх Прылуках, што знаходзяцца за 40 кіламетраў ад месца выбухаў. Паведамляецца, што на складах працуюць ратавальнікі.

На месца здарэння выехаў прэм'ер Уладзімір Гройсман.

Праз выбухі закрыты рух на шэрагу дарог Чарнігаўшчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930