Знайсці
09.10.2018 / 06:3228РусŁacБел

Патрыярх Кірыл убачыў у «расколе» ва Украіне пагрозу агульнанацыянальнаму жыццю

kremlin.ru

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл папярэдзіў, што атрыманне Украінскай праваслаўнай царквой аўтакефаліі нясе пагрозу «агульнанацыянальнаму адзінству краіны». Пра гэта патрыярх заявіў 8 кастрычніка пасля святочнага набажэнства ў Троіца-Сергіевай лаўры з нагоды дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага, паведамляе РБК.

«Сёння, звяртаючыся да Сергія <…>, мы просім яго, каб ён <…> прымірыў варагуючых, спыніў распаўсюд расколаў, асабліва там, дзе раскол нясе ў сабе пагрозу і для агульнанацыянальнагажыцця, — я маю на ўвазе братнюю Украіну», — сказаў патрыярх.

Ён таксама заявіў, што пазіцыя Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) у дачыненні да цэласнасці яе кананічнай тэрыторыі застаецца нязменнай.

«Мы праходзім праз вельмі няпростыя гістарычныя абставіны як для Айчыны нашай, так і для ўсёй Русі, так і для царквы нашай», — сказаў патрыярх. «Застаючыся вернымі святым канонам, (…) мы сцвярджалі і будзем сцвярджаць праваслаўе як у Айчыне нашай, так і ва ўсім свеце — такое наша прызначэнне», - дадаў ён

Раней паведамлялася, што Канстанцінопаль, імаверна, разгледзіць пытанне аб аўтакефаліі УПЦ на гэтым тыдні, а 15 кастрычніка ў Мінску збярэцца Сінод РПЦ з удзелам патрыярха Кірыла. На ім будзе абмяркоўвацца пытанне стаўлення да аўтакефаліі Украінскай царквы. Патрыярх Кірыл прыбудзе ў Беларусь 13 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера