Знайсці
08.10.2018 / 21:5884РусŁacБел

Журналісты назвалі сапраўднае імя «Пятрова» са справы Скрыпалёў

Другі з абвінавачаных Лонданам у атручванні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы Аляксандр Пятроў — на самай справе вайсковы медык, падпалкоўнік ГРУ Аляксандр Мішкін. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні групы Bellingcat.

Мішкін нарадзіўся 13 ліпеня 1979 года ў пасёлку Лойга Архангельскай вобласці. Ён вучыўся ў адной з элітных вайскова-медыцынскіх акадэмій і прайшоў падрыхтоўку для працы лекарам для расійскіх ВМС.

Падчас вучобы Мішкін быў завербаваны ГРУ. У 2010 годзе ён пераехаў у Маскву, дзе атрымаў пашпарт на імя Аляксандра Пятрова.

З 2011 па 2018 гады Мішкін часта падарожнічаў пад імем Пятрова, гаворыцца ў расследаванні. Bellingcat высветліла, што ён некалькі разоў ездзіў ва Украіну і ў Прыднястроўе. У снежні 2013 года ён прыязджаў у Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930