Знайсці
08.10.2018 / 21:2127РусŁacБел

Футбалісты зборнай Расіі пабілі чыноўніка ў кафэ. Дасталася, бо ён падобны да кітайца ВІДЭА

Футбалісты зборнай Расіі Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў пабілі чыноўніка міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніса Пака, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Інцыдэнт здарыўся ў маскоўскай кавярні, куды форвард Зеніту і паўабаронца Краснадара прыйшлі паснедаць.

Кампанія гульцоў паводзіла сябе шумна, з-за чаго атрымлівала заўвагі. Пасля няўдалай спробы персаналу супакоіць Какорына і Мамаева, гэта зрабіў Пак.

Футбалісты пабілі мужчыну ў будынку кавярні. Пака, які зрабіў кампаніі заўвагу, назвалі «нейкім кітайцам», папрасілі вярнуцца на радзіму і сачыць за парадкам там.

Гэта ўжо не першы скандал з расійскімі футбалістамі Какорыным і Мамаевым. Улетку 2016 года яны замовілі каля 500 пляшак шампанскага Арман дэ Брыньяк коштам каля 500 еўра за пляшку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера