Знайсці
08.10.2018 / 20:536РусŁacБел

Прадстаўніком Украіны ў мінскай кантактнай групе можа стаць Віктар Юшчанка

Віктар Юшчанка лічыцца фаварытам у барацьбе за пасаду прадстаўніка Кіева ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, паведамляюць расійскаму «Коммерсанту» крыніцы, якія блізкія да перамоўнага працэсу.

Фото: Wikimedia Commons.

Чытайце таксама: Лукашэнка сустрэўся з Віктарам Юшчанкам. Той прамаўляў па-ўкраінску

Адна з іх адзначыла: «Самы антырасійскі прэзідэнт Украіны можа ўзначаліць украінскую дэлегацыю ў Мінску, і гэта стане праблемай для Расіі. Ён, напрыклад, па-руску без перакладчыка не гаворыць».

Па словах суразмоўцы, разглядаўся таксама варыянт прызначэння Ірыны Герашчанка, якая цяпер узначальвае ўкраінскую дэлегацыю ў гуманітарнай падгрупе, але «варыянт з Віктарам Юшчанкам аптымальны».

Нагадваем, 8 кастрычніка з Віктарам Юшчанкам сустрэўся Аляксандр Лукашэнка. Суразмоўцы «Коммерсанта» ў Кіеве назвалі гэтыя перамовы «агледзінамі, пасля якіх Аляксандр Лукашэнка павінен нефармальна пагадзіцца з прызначэннем Віктара Юшчанкі прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе».

Зрэшты, у Кіеве разглядаюць і варыянт адмовы ад мінскага фармату — ці хаця б яго перагляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930