Знайсці
08.10.2018 / 18:503РусŁacБел

Voyager 2 дасягнуў мяжы Сонечнай сістэмы

Станцыя Voyager 2, магчыма, наблізілася да межаў Сонечнай сістэмы, паведамляе NASA.

Да такіх высноў навукоўцы прыйшлі, прааналізаваўшы даныя з навуковага інструмента CRS (Cosmic Ray Subsystem) касмічнага апарата. Прыбор у перыяд з пачатку па канец жніўня зарэгістраваў павелічэнне энергіі касмічных прамянёў, якія дасягаюць Voyager 2, прыкладна на пяць працэнтаў.

Аналагічная з'ява назіралася ў маі 2012 года, за тры месяцы да таго, як станцыя Voyager 1 перасекла геліяпаўзу, апынуўшыся ў міжзоркавай прасторы.

Цяпер Voyager 2 знаходзіцца на адлегласці каля 17,7 мільярда кіламетраў ад Зямлі (у 118 разоў больш за адлегласць паміж нашай планетай і Сонцам).

Касмічныя апараты Voyager 1 і Voyager 2 ідэнтычныя, стартавая маса адной станцыі — 815 кілаграмаў.

Voyager 2 стартаваў у жніўні 1977 года на 16 сутак раней за Voyager 1. Апараты, акрамя навуковага абсталявання, нясуць пасланні ад чалавецтва магчымым іншапланетным цывілізацыям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930