Знайсці
08.10.2018 / 12:1922РусŁacБел

Біта супраць бензапілы: масавая бойка адбылася каля мінскага кафэ «Маяк» ВІДЭА

Увечары 6 кастрычніка дзве мужчынскія кампаніі пачалі сварку ў кафэ «Маяк» у Мінску. Але вырашылі не абмяжоўвацца словамі і выйшлі на вуліцу пагаварыць ужо па-іншаму.

Удзельнікі канфлікту пачалі вызваньваць знаёмых. Прыехаў 41-гадовы брат аднаго з мужчын. Да «апанента» прыехаў бацька. Бацька ўзяў біту і нанёс удар мужчыну, паведамляе «Анлайнер» са спасылкай на міліцыю.

Але пацярпелы ад удара бітай не разгубіўся. Мужчына пайшоў да сваёй машыны, дастаў бензапілу і завёў яе. На шчасце, нікога ёй не параніў.

У выніку канфлікту дзвюх кампаній з рознымі траўмамі шпіталізаваны два браты. У аднаго зламаны нос (і не толькі), у іншага таксама пераломы костак твару. Пагрозы жыцця няма. У якасці падазраванага затрыманы мужчына, які працуе грузчыкам, які прыбыў па званку свайго сына (адзін з тых хто, на «хлапечнік» прыйшоў) і прывёз біту, якой, як мяркуецца, і ўдарыў братоў. У адказ на прычыненне цялесных пашкоджанняў, з мэтай спыніць бойку, мужчына з другой кампаніі дастаў з багажніка бензапілу (у яго ІП, будаўнічыя паслугі, бензапіла была ў багажніку), завёў яе (піла была гучнай, але ланцуга не было), але гэта праблемы не вырашыла. Распачатая крымінальная справа. Удзельнікаў інцыдэнту дапыталі, акрамя аднаго (ён адбывае адміністрацыйнае пакаранне). І біта, і бензапіла канфіскаваныя. Ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў высвятляецца.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930