Знайсці
08.10.2018 / 12:0643РусŁacБел

У дзіцячым парку Горкага актывісты развесілі скрываўленае жаночае адзенне ФОТАФАКТ

Фотаздымкамі адзення ў крыві з надпісамі «традыцыйная сям'я» і «міліцыя цябе не абароніць», якія з'явіліся сёння ў парку імя Горкага, у сваім фэйсбуку падзялілася Вольга Чакулаева.

Акрамя гэтага, па парку раскідалі інфармацыйныя лістоўкі з кантактнымі дадзенымі арганізацый, якія дапамагаюць сем'ям, дзе ёсць праблемы хатняга гвалту.

Усё гэта — рэакцыя на пятнічныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт законапраекта аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Нагадаем, ён назваў яго «дурасцю, узятай з Захаду» і запэўніў, што «Беларусь будзе выступаць за свае, славянскія традыцыі». Пры гэтым расказаў, што сам выхоўваў сына Віктара рэменем.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера