Знайсці
08.10.2018 / 11:057РусŁacБел

Румас сустрэўся з Бабічам і абмеркаваў дамоўленасці Лукашэнкі і Пуціна

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам прапанаваў абмеркаваць выкананне дасягнутых кіраўнікамі дзяржаў у Сочы дамоўленасцей, піша БелТА.

«Трэба прайсціся па тых дамоўленасцях, якія былі паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў у Сочы, праверыць, як яны выконваюцца і якое ўмяшальніцтва патрэбнае для таго, каб нейкія зрухі былі ўжо да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у пятніцу ў Магілёве», — сказаў Сяргей Румас.

Міхаіл Бабіч заўважыў, што абодва бакі правялі вялікую падрыхтоўку да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Сочы, яна прайшла вельмі канструктыўна, прыняты цэлы шэраг рашэнняў — часткова яны былі агучаныя, часткова будуць апублікаваныя дадаткова пасля сустрэчы ў Магілёве. «Мы з вамі ведаем, што былі знойдзеныя неабходныя развязкі па ключавых, самых вострых пытаннях. Астатнія пытанні мы цяпер у працэсе паглядзім, якім чынам вырашыць з максімальнай эфектыўнасцю для нашых дзяржаў», - дадаў ён.

Сяргей Румас таксама павіншаваў Міхаіла Бабіча з прызначэннем паслом у Беларусь. «Акрамя таго, у вас ёсць новы статус — спецпрадстаўніка прэзідэнта РФ, і я спадзяюся, што гэты высокі статус дазволіць нам лепш разумець адзін аднаго і згладжваць тыя вострыя куты, якія, на жаль, часам узнікаюць у адносінах паміж нашымі краінамі», - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930