Знайсці
08.10.2018 / 10:3614РусŁacБел

Трое жыхароў Магілёва памерлі, атруціўшыся невядомым рэчывам

На мінулым тыдні ў магілёўскую бальніцу паступілі двое мужчын, аднаму з якіх 35 гадоў, другому — 37, з прыкметамі моцнага атручвання. Стан іх быў настолькі цяжкім, што яны не змаглі патлумачыць, што менавіта адбылося.

69-гадовая жыхарка Магілёва, якая звярнулася па дапамогу да медыкаў неўзабаве пасля іх, распавяла: гэтыя двое знаёмых запрасілі яе ў госці, дзе яны выпілі на траіх спірту. Пасля чаго ёй стала вельмі дрэнна, піша sb.by.

Выратаваць людзей медыкі не змаглі - у выходныя ўсе трое памерлі ў бальніцы.

 Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Сяргей Болсун удакладніў: «Судова-медыцынская экспертыза, якая дазволіць дакладна ўстанавіць, чым менавіта атруціліся гэтыя людзі. Трэба будзе таксама высветліць, адкуль быў завезены выпіты спірт».

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці двух і больш асобаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера