Даслаць навіну
Знайсці
08.10.2018 / 10:12 24

Кот, які спазнаў дзэн

Дух раёна.

У нашым Трактарным арэале папуляцыя катоў звычайна абнаўляецца раз на год: знаёмыя і звыклыя індывіды рэгулярна сыходзяць на радугу, а ўвесну з падвалаў выпаўзаюць новыя, маладыя і жвавыя шукальнікі прыгодаў.

Але ёсць адзін таварыш, які быццам існуе па-за гэтай бясконцай кацінай Сансарай. Руды кот, спакою і самаўпэўненасці якога пазайдросціць любы стрэсаўстойлівы і неканфліктны начальнік аддзела продажаў невялікай фірмы па перапродажу жалезабетону.

Кот, які спазнаў дзэн.

Павялічыць выяву

Распарадак дня ў яго прыблізна наступны.

Недзе а палове на дзявятую раніцы ён выпаўзае са сваіх будысцкіх сутарэнняў і няспешным, але ўпэўненым крокам рухаецца ў напрамку школы. Там, сеўшы на ганку, на верхняй прыступцы роўна пасярэдзіне праходу, ён з позіркам Стывена Сігала, які толькі што перамог усіх сваіх і чужых ворагаў, моўчкі сустракае дзяцей.

Дзеці, абыходзячы яго, канешне ж, спазняюцца і спяшаюцца, таму максімум, што ён атрымлівае, гэта «О, прывет, Рыжык!» і лёгкае пагладжванне па галаве.

Далей, калі дзіцячы трафік скончваецца, ён ідзе займацца сваімі справамі.

Аднак самы «урадлівы» для яго час - гэта палова на другую, калі дзеці, ужо свабодныя, выходзяць са школы. І гэты час ён таксама ведае. Выдатна ведае. І чакае іх. І так жа сустракае на прыступках.

І кожны, хто выходзіць са школы, лічыць сваім абавязкам пагладзіць, паціскаць і пацягаць на руках гэтага рыжага будду. І яму гэта падабаецца. Дзеля гэтага ён і прыходзіць на школьны ганак.

Потым, увечары, ён можа дазволіць сабе пагуляць па раёне, памеціць тэрыторыю, паляжаць на кучы лісця пад дрэвам - а то й пасярод дарогі, калі не ездзяць машыны.

Няважна, хто ты і адкуль: ён пройдзе міма цябе, у міліметры ад тваёй нагі, і пойдзе далей — так, быццам цябе й не было на ягоным шляху.

Яго ведае і любіць увесь раён, але ён не ведае нікога. Ён нічога не баіцца - яго не чапаюць нават алканаўты. І калі ён праходзіць праз іхную тусоўку, яны адразу змаўкаюць і праводзяць яго позіркам з ціхай усмешкай.

Ён абсалютна не рэагуе на «кіс-кіс-кіс». І яму ніхто не патрэбны — хіба што радасныя дзеці, якія не вельмі зразумелым яму чынам, але стабільна з'яўляюцца на ганку школы.

Бойкі, алкашы, ванішча ад Трактара, галеча і разруха - яму пофіг на ўсё. Ён проста ходзіць кожны дзень, выдатна ведаючы расклад, на свой знаёмы ганак, дзе сустракае шчаслівых і адносна свабодных дзяцей.

А яны сустракаюць яго…

Я думаю, што гэта не кот.

Алесь Данілаў, facebook.com

0
Белы Легiён / адказаць
09.10.2018 / 15:59
рысь,он вроде как чей-то,если не ошибаюсь,видел как выпрыгивал с окна квартиры на первом этаже.
0
ну-ну / адказаць
09.10.2018 / 22:48
Скажите детям, чтобы не трогали бродячих котов. А то попадет лишай в кожу головы и придется налысо постричься и долго лечиться.
0
Котіс / адказаць
10.10.2018 / 06:50
рысь, яшчэ кастрыруйце яго. Можа якраз яго такое вольнае жыццё больш задавальняе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31