Знайсці
08.10.2018 / 08:4824РусŁacБел

Балгарскую журналістку забілі пасля эфіру пра карупцыю

Цела журналісткі Вікторыі Марынавай са слядамі ўдараў па галаве і задушэння знайшлі ў парку. У сваёй апошняй праграме яна распавядала пра карупцыйны схемы, якія раскрылі яе калегі.

Цела 30-гадовай Вікторыі Марынавай знайшлі ў нядзелю. У жанчыны забралі тэлефон, ключы ад машыны і акуляры. Яна была часткова распранутая і, як высветліла следства, згвалтаваная.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Балгарыі Бойка Барысава, у следства шмат доказаў. Затрыманне злачынцы, заявіў ён, — пытанне часу.

Следства адпрацоўвае ўсе версіі, уключаючы і звязаныя з журналісцкай працай Марынавай. Міжнародныя арганізацыі запатрабавалі ад уладаў як мага хутчэй пакараць вінаватых.

«Шакаваны жахлівым забойствам журналісткі Вікторыі Марынавай у Балгарыі», — напісаў у твітары прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір.

Ён дадаў імя Марынавай у спіс вядомых журналістаў, забітых у ЕС з пачатку 2017 года. Цяпер у гэтым спісе чатыры імені.

Марынава была вядучай праграмы «Дэтэктар» на балгарскім тэлеканале TVN. Яна асвятляла тэму карупцыі і распавядала пра злоўжыванні пры рэалізацыі праектаў, што фінансуюцца ЕС.

Гасцямі апошняй праграмы Марынавай былі журналісты Дзімітар Стаянаў і Атыла Біра, якія за некалькі дзён да гэтага, як яны сцвярджаюць, сталі сведкамі масавага вывазу і знішчэння дакументаў з офісаў кампаніі-кансультанта, якая спецыялізуецца на выбары падрадчыкаў для рэалізацыі еўрапейскіх праектаў.

10 верасня балгарскае выданне «Буйвал», дзе працавалі Стаянаў і Біра, у рамках серыі журналісцкіх расследаванняў, якія фінансуюцца ЕС, апублікавала матэрыял аб карупцыйных схемах, у якіх, як сцвярджалася, удзельнічалі мясцовыя бізнесмены, палітыкі і нават, як было сказана, расейскія алігархі.

Журналісты сцвярджаюць, што ў цэнтры схемы — кансультацыйная кампанія, якая знаходзіць падрадчыкаў для інвестыцыйных праектаў Еўрасаюза ў Балгарыі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930