Знайсці
08.10.2018 / 06:221РусŁacБел

У другі тур выбараў прэзідэнта Бразіліі выйшлі ўльтраправы і левы кандыдаты

Жаір Балсанару лічыцца ўльтраправым кандыдатам, фота Wikimedia Commons

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі не змог вызначыць адназначнага пераможцы кампаніі — ніводны з кандыдатаў не заручыўся падтрымкай 50% выбаршчыкаў, сведчаць дадзеныя бразільскага Найвышэйшага выбарчага трыбунала (аналаг выбаркама), перадае тэлеканал Globo.

Цяпер у краіне адбудзецца другі тур галасавання. Ён адбудзецца 28 кастрычніка. Удзел у ім возьмуць вельмі правы дэпутат нацыянальнага парламента Бразіліі, прадстаўнік Сацыял-ліберальнай партыі Жаір Балсанару і кандыдат ад левай Партыі працаўнікоў Фернанду Адад. За Балсанару прагаласавалі 46,24% бразільцаў (49.014.285 галасоў), а за яго асноўнага суперніка Адада - 28,99% жыхароў (30.727.826 галасоў).

Для перамогі на першым этапе выбараў у адпаведнасці з бразільскім заканадаўствам аднаму з кандыдатаў было неабходна набраць больш за 50% галасоў.

Усяго ў прэзідэнцкай гонцы 7 кастрычніка бралі ўдзел 13 палітыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930