Знайсці
07.10.2018 / 23:207РусŁacБел

У Румыніі праваліўся рэферэндум аб забароне аднаполых шлюбаў

Рэферэндум па змене канстытуцыі Румыніі, які павінен быў прывесці да забароны аднаполых шлюбаў у краіне, праваліўся: цэнтральнае выбарчае бюро Румыніі аб'явіла, што на момант закрыцця ўчасткаў яўка склала 20,41%.

У маі 2016 года група грамадзянскіх актывістаў, якія ўваходзяць у «Кааліцыю за сям'ю», унесла ў румынскі парламент прапанову па прыняцці папраўкі да канстытуцыі, якая забараняе аднаполыя шлюбы. У падтрымку праекта было сабрана больш за тры мільёны подпісаў. Аўтары ініцыятывы прапаноўваюць прапісаць у канстытуцыі, што «сям'я — гэта шлюб паміж мужчынам і жанчынай». Улады Румыніі выдзелілі для правядзення рэферэндуму два дні - 6 і 7 кастрычніка.

Па дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВБ, да 21:00 другога дня ў рэферэндуме прынялі ўдзел 20,41% мясцовых жыхароў. Каб рэферэндум адбыўся, яўка павінна была скласці мінімум 30%. Канчатковыя дадзеныя будуць прадстаўлены ў панядзелак.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930