Знайсці
07.10.2018 / 22:383РусŁacБел

Кітайскія ўлады пацвердзілі арышт прэзідэнта Інтэрпала, а ён прыслаў заяву пра адстаўку

Інтэрпал атрымаў заяву свайго кіраўніка Мэн Хуньвэя, у якім ён апавясціў арганізацыю, што неадкладна сыходзіць у адстаўку, паведамляе агенцтва Reuters. У Інтэрпале паведамілі, што ўжо прызначылі в.а. абавязкі прэзідэнта. Ім стаў карэец Кім Ёнг Ян.

У Інтэрпале дадалі, што выбары новага кіраўніка пройдуць на сустрэчы кіраўнікоў паліцэйскіх арганізацый, якая пройдзе ў Дубаі ў лістападзе.

У апошнія суткі стала вядома, што Інтэрпал паводле заявы жонкі Мэн Хунвэя накіраваў запыт у Кітай, каб высветліць, куды знік прэзідэнт арганізацыі, які ў канцы верасня паляцеў туды ў адпачынак.

Праз некалькі гадзін дысцыплінарны орган Кампартыі КНР паведаміў пра тое, што ў дачыненні да чыноўніка, які адначасова з'яўляецца намеснікам міністра грамадскай бяспекі краіны, распачатае расследаванне. Яго падазраюць у карупцыі.

Пры гэтым кітайскія ўлады не патлумачылі, дзе менавіта цяпер знаходзіцца Хунвэй Мэн.

Раней Parisien паведаміла пра тое, што да Мэн Хунвэя пытанні ўзніклі з-за кампаніі, якая працуе ў сферы барацьбы з кіберзлачынцамі. Нібыта намеснік міністра мог незаконна аказваць ёй садзейнічанне ў атрыманні дзяржаўных кантрактаў.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930