Знайсці
07.10.2018 / 18:496РусŁacБел

Пракуратура вінаваціць міліцыю ў тым, што бабруйчанін здолеў забіць дзвюх дзяўчын

Пракуратура палічыла, што ў гучным забойстве дзвюх дзяўчын у Бабруйску ўскосна вінаватая і міліцыя, якая «не кантралявалі належным чынам паводзіны падуліковай асобы». Службовых асоб УУС Бабруйскага гарвыканкама прыцягнулі да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Дзяўчат у Бабруйску забілі нажом і малатком — сталі вядомыя падрабязнасці лютага забойства

У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі

Падазраваны ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын у Бабруйску — хто ён. ФОТЫ

Ці магла міліцыя паспець знайсці бабруйскіх дзяўчат і ўратаваць іх? Аналізуем

Яшчэ летась абвінавачанага паставілі на прафілактычны ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі тэрмінам на 8 гадоў.

Аднак пракуроры высветлілі, што супрацоўнікі міліцыі не кантралявалі належным чынам паводзіны мужчыны: не выконвалі прафілактычныя мерапрыемствы, наведвалі мужчыну па месцы рэгістрацыі толькі фармальна, не запаўнялі і не выстаўлялі інфармацыйна-пошукавую карту і гэтак далей.

У выніку абвінавачаны апынуўся па-за полем зроку супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі УУС Бабруйскага гарвыканкама ў перыяд здзяйснення злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера